Сочинение Могила Льва на Белорусском языке

Сочинение Могила Льва на Белорусском языке.rar
Закачек 646
Средняя скорость 4104 Kb/s

Сочинение Могила Льва на Белорусском языке

Ответ оставил Гость

Я прочитал произведение Янки Купалы » Могила Льва ». Это произведение мне очень нравился. Чтобы написать произведение , Янка Купала использует народное предание происхождения города .
Главным героям произведения был Машека , ради него был назван город Могилев. Сначала произведения Машека казался нам положительным героям . Он помогал людям , был вежливым со всеми .
» Ребенком нести уже мог колодуКоторой трех взрослых — не могли. «
Для того , чтобы произведение казался нам хорошим , Янка Купала добавляет в сюжет произведения девушку Наталька . Машека очень любил Наталька с самого детства.
» В деревне той , где жил он с детства ,Где пас , где пахал , косил ,На глазу девку имел , Наталька ,О ней одной он только видел . »
В начале произведения Машека и Наталька очень любили друг друга. Через долгие годы любви они решили пожениться. Но у них не было денег на свадьбу. И Наталька сказала : » Поезжай ! Что-то заробишь к женитьбе » . И Машека не мог не послушать любимую и поехал .

Если тебя не устраивает ответ или его нет, то попробуй воспользоваться поиском на сайте и найти похожие ответы по предмету Литература.

Паэма «Магіла льва» мае эпічны сюжэт: расказваецца гісторыя вясковага хлопца Машэкі, які з добрага хлопца-асілка («натуру меў ён залатую») ператвараецца ў разбойніка і помсціць за тое, што яго разлучылі з любай дзяўчынай Наталькай, а ў канцы твора гіне ад яе рукі. Янка Купала некалькімі штрыхамі паказвае дзяцінства героя, які разам з сябрамі-аднагодкамі «на прызбе рыўся ў зямлі», рваў кветкі на сенажаці, быў па-дзіцячы захоплены Наталькай, насіў яе, «як пёрка», на руках. Некалькі мазкоў — і перад намі паўстае прыгожая беларускаіа дзяўчына, якая, «як мак, між макамі цвіла», выглядала паставаю, «як даспелы колас», мела звонкі голас і «павабны гібкі стан». Расказваецца ў паэме пра расстанне герояў (Машэка, каб зарабіць грошай на вяселле, пагнаў плыты да Кіева) і пра здраду Наталькі з панам; пра страшэнныя пакуты хлопца, які са сваёй сям’ёю «не жыў а блукаўся, як цьма», і часам падыходзіў да панскага двара і кляў суперніка, палохаў стражу, «выгражаў» ворагу. Мы даведваемся пра страшэнныя ўчынкі чалавека, што ператварыўся ў крыважэрнага звера — Льва, і пра фінал яго жыцця — смерць ад рукі былой каханкі.

Сюжэт гэты, які складаецца з многіх падзей, з апісанняў месца дзеяння, герояў, іх заняткаў, было б чытаць не так цікава, каб не аздабляўся ён лірычнымі адступленнямі на ўсім працягу твора. У іх аўтар дае ацэнку мінуламу, калі «асілкаў шмат было на свеце. // Быў шмат дужэёшы наш народ», выяўляе свае адносіны да народных паданняў, якія захавалі ў сабе згадкі даўніны, а таму іх трэба збіраць «зярно к зярняці», «каб быт на новы лад пачаць», разгадаць прычыну «нашых крыўд і бед». Такімі экскурсамі ў мінулае пачынаецца і заканчваецца паэма. Янка Купала раскрываецца ў іх як паэт — патрыёт свайго краю, як чалавек, які паважае свой народ, шануе яго думкі і мары, вучыцца ў яго чуць водгукі мінуўшчыны. Паэма заканчваецца радкамі, што сведчаць пра таямнічасць, загадкавасць і непазнавальнасць гісторыі:

А над гарой Днпнровы хвалі ‘

3 вясны да восені шумяць

I штось гавораць цёмнай далі,

А што? — нам, грэшным, не паняць!

Другая група лірычных адступленняў у паэме — пейзажныя замалёўкі беларускай прыроды — нерушнай, некранутай, чараўнічай калісь. Захоплены сам, ён хоча, каб захапіліся і мы, чытачы, яе першароднасцю:

і спрадвечным борам, і яго насельнікамі — звярамі, і бурным Дняпром:

Над быстрым Днепрам, дзе сягоння

Стаяць Магілева муры,

Драмала пушча ў сотні гоняў,

Змагала громы і віхры.
Людзей не знаў лес гэты хмурны, Зайздросна сцежкі свае крыў, Адно сваім дном Днепра бурны

3 вясны да восені ў даль плыў.

А з пушчы вырваўшысь на поле; Шумеў і грозны слаў праклён,

Што не даваў яму лес волі —

Давіў галлём з усіх старон.
Трэцяя група лірычных адступленняў — аўтарская ацэнка герояў, і дзеянняў, паказ іх партрэтаў. Асаблівае захапленне выказвае Янка Купала знешнасцю Наталькі — найпрыгажэйшай дзяўчыны ў вёсцы. Шосты раздзел паэмы адкрываецца гімнічнымі радкамі ў адрас пасланы нашай старонцы Богам прыгажунь:

Царэвіч ехаць мог бы ў сваты

К ёй не адной, каб толькі знаў.

А партрэт Наталькі таксама абагульняецца, нібы малюецца светлымі (пераважна чырвонымі і залацістымі) фарбамі. У яе чырвоныя шчочкі, звонкі голас, гібкі стан. Калі пачынала спяваць прыгажня, яе голае звінеў, «як званок».

Паэт асуджае суперніка Машэкі пана-баярына, узрушана апавядае пра яго палац, абнесены высокай сцяной і падобны на астрог, пра гвалт, які ён чыніў над людзьмі. Тут ён выкарыстоўвае змрочныя эпітэты. метафары («Сталетні ліпы ўкруг панура // Стагналі ночкаю і днём»), афарыстычны народны выраз (крыўды пана — «на грудзі. каменем ляглі»).

Лірычныя адступленні дапамагаюць нам зразумець гуманістычны пафас твора, разабрацца ў складанай жыццёвай сітуацыі, стаць на бок таго ці іншага героя твора. Дзякуючы ім, мы выразней уяўляем мінулую эпоху і суадносім яе з сучаснасцю, задумваемся над тым, што з’яўляецца галоўным, а што — неістотным у чалавечым жыцці.

У кожным творы лірычныя адступленні адыгрываюць ролю ўзмацняльнікаў нашых пачуццяў.


Статьи по теме